Ліпеньскі настрой

 

 

 

Ліпень дорыць настрой усмешлівы,
У валошкі ўбірае абочыны,
Шчыра радуе спелай чарэшняю
І цяплом песціць станы дзявочыя...
Медуніца цвіце духмяная,
І рамонкі ў вянкі ўплятаюцца,
І шчаслівая, і закаханая
Ураз з дзянніцай прыходзіць раніца!

 

Ганна КАСПЕР

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!