Ласаваліся блінамі, узбіраліся на слуп ды танцавалі кадрылю: у Шчучыне адзначылі Масленіцу

Традыцыйнае беларускае свята Масленіца сёлета прайшло надзвычай маляўніча. Дзякуючы тэатралізаванаму прадстаўленню, шчучынцы сустрэліся з усімі месяцамі года, паслухалі добрыя песні, разам з файер-гуртом спалілі пудзіла, атрымалі майстар-клас ад дэмбраўскіх танцораў, ацанілі флэш-моб у выкананні дзяцей і ўсіх персанажаў свята.




На свяце працавалі гульнявыя пляцоўкі і горад майстроў, дэманстраваліся традыцыйныя беларускія абрады.

Папулярнасцю карысталіся латарэя і гульня “Ледзяны слуп”.


Дарослыя і юныя артысты Шчучынскага РЦКіНТ і ПТДіМ паказала высокі прафесійны выканаўчы ўзровень, пакарылі гледачоў эмацыянальным напалам, весялосць і самабытнасцю. Больш падрабязна аб тым, як прайшло ў райцэнтры свята чытайце ў бліжэйшым нумары газеты “Дзянніцы”.
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.
