Кожнаму дзіцяці – увага і клопат

Дабрачынная акцыя “Нашы дзеці” завяршылася на Шчучыншчыне

Нядаўна старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў І.Ю. Сакалоўскі, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама У.Р. Дубок і старшыня Шчучынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Тадэвушавіч Пашук -- наведалі выхаванцаў Астрынскіх дамоў сямейнага тыпу.

Наталля Барысаўна і Віктар Іванавіч Сокалы зараз выхоўваюць 9 дзетак. Усе яны вельмі розныя, у кожнага -- свой складаны лёс, аднак цяпер яны горда называюць сябе сям’ёй і заўсёды падтрымліваюць адзін аднаго. Рабяты расказалі пра сябе ў вершаванай форме і пачаставалі ўсіх смачнай гарбатай з беларускага самавара і печывам, якое зрабілі самі. Госці павіншавалі сям’ю з Ражством і Новым годам. Дарэчы прыйшоўся сертыфікат на 500 беларускіх рублёў, які падаравала раённая арганізацыя ГА “Беларускі фонд міру” і салодкія падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Не абмінулі госці і дом Надзеі Мікалаеўны і Мікалая Іванавіча Блінковых, якія таксама выхоўваюць 9 дзетак. І гэта дружная шматдзетная сям’я атрымала грашовы сертыфікат і слодычы. Падчас сустрэчы прадстаўнікі раённай улады цікавіліся ўмовамі пражывання дзетак, іх школьнымі поспехамі. Рабяты з задавальненнем паказвалі свае пакоі, расказвалі пра сябе, дзяліся планамі на будучае. Адчувалася, што тут яны па-сапраўднаму шчаслівыя.

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)