Хутка будуць наваселлі

У аграгарадку Гурнофель завершана рэканструкцыя былога дзіцячага садка пад жылы дом. Пяць кватэр – тры двухпакаёвыя і дзве трохпакаёвыя – вызначаюцца зручнай планіроўкай і высокімі сталяваннямі. Шчаслівымі нава­сёламі стануць спецы­ялісты ААТ “Васілішкі”. 

Дарэчы, некаторыя маладыя сем’і пераедуць ва ўласнае жыллё з суседняга інтэрната, які ў свой час з’явіўся ў аграгарадку дзякуючы ўдалай мадэрнізацыі будынка былой Гурнофельскай школы. Уменне васілішкаўцаў па-гаспадарску задзейнічаць старыя аб’екты, надаўшы ім новае жыццё, служыць добрым прыкладам.
Рэканструкцыю будынка дзіцячага сада пад жылы дом у кароткія тэрміны (практычна за паўгоддзе!) правялі будаўнікі Шчучынскай МПМК-167. Работы пад кіраўніцтвам майстра Андрэя Валянцінавіча Гарбіна выкананы якасна, з улікам усіх тэхналагічных патрабаванняў.
ААТ “Васілішкі” да ўсяго рыхтуе для сваіх навасёлаў прыемны сюрпрыз. У адной са сталічных кампаній ужо заказаны цэлы дзіцячы гарадок – з арэлямі, каруселямі, пясочніцамі і іншымі забавамі. У бліжэйшы час увесь гэты “арсенал” запоўніць дваровую тэрыторыю.
Таццяна СТУПАКЕВІЧ. 

Выява выкарыстана ў якасці фотаілюстрацыі.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!