Галоўнае свята хлебаробаў

Чым здзівіў жыхароў Гродзеншчыны сёлетні абласны фестываль, як ацэнена праца АПК вобласці, якіх узнагарод удастоены нашы землякі і як выглядаў шчучынскі каравай? Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ў г. Свіслачы шукалі  карэспандэнты газеты “Дзянніца”.

Сёлета абласны фестываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2017” прайшоў з сапраўдным размахам. На свята з’ехаліся 17 дэлегацый з усіх раёнаў Гродзеншчыны. Беларускага караваю з першай мукі паспыталі і госці з Расіі, Літвы і Польшы.

Свіслач належным чынам падрыхтавалася да свята. Горад ператварыўся ў невялікі сучасны еўрапейскі гарадок. Змены адбыліся і ў аграгарадках рэгіёна. Не засталіся без увагі магістральныя дарогі Бераставіцкага і Ваўкавыскага раёна (гэта кожны мог ацаніць, пад’язджаючы да Свіслачы. 

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

 Яркай падзеяй стала шэсце перадавікоў сельскай гаспадаркі і ўрачыстае адкрыццё  фестывалю. Да свята ў Свіслачы аднавілі знакаміты графскі шпіль. Мяркуем, што цяпер ён будзе сапраўднай візітнай карткай горада, як Біг-Бэн у Шчучыне.Выбралі на свяце і лепшы каравай Гродзенскай вобласці.

Цудоўным падарункам для жыхароў Свіслачы стала адкрыццё шматфункцыянальнай спартыўнай пляцоўкі ў гарадскім парку і спартыўнай залы ў Свіслацкай СДЮШАР. Чырвоную стужку падчас святочнай цырымоніі перарэзалі старшыня аблвыканкама У.В. Краўцоў і старшыня Свіслачскага райвыканкама У.С Анішчык.

Не менш цікавай падзеяй было адкрыццё пасля рэканструкцыі мясцовага парку. Песнямі і танцамі сустрэлі ўсіх самадзейныя артысты. Мы таксама не ўпусцілі магчымасць прагуляцца па парку, які ўпрыгожылі сапраўдныя шэдэўры з дрэва: тут з’явілася алея з 19 скульптур жывёл, што пражываюць у Белавежскай пушчы. Кожная са скульптур -- падарунак ад раёнаў і горада Гродна. Са Шчучына ў Свіслач прыехаў двухмятровы вожык.

  На “Дажынках”  нашых землякоў можна было сустрэць усюды, напрыклад, на выстаўцы тэматычных сельскагаспадарчых падворкаў Гродзенскай вобласці “Добрыя суседзі”. Беларускія песні ды танцы, нацыянальныя касцюмы і стравы – усё гэта надавала “Дажынкам” асаблівую каларытнасць. Не з пустымі рукамі прыехалі і нашы прадпрыемствы: ААТ “Шчучынаграпрадукт”,  ААТ “Васілішкі”, ААТ “Шчучынскі масласырзавод”, саўгас “Вялікае Мажэйкава”. Асаблівай папулярнасцю карыстаўся наш падворак, на якім частавалі гасцей рознымі вясковымі прысмакамі гаспадары аграсядзібы “Марчукова хата”. Нават старшыня аблвыканкама У.В. Краўцоў і старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік ацанілі шчучынскую гасціннасць.

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

 Стала добрай традыцыяй напярэдадні свята падводзіць вынікі сельскагаспадарчага года. Якую адзнаку атрымала праца АПК вобласці ў гэтым годзе расказаў падчас правядзення святочнай цырымоніі  ўзнагароджвання пераможцаў спаборніцтваў старшыня аблвыканкама У.В. Краўцоў. Павіншаваць хлебаробаў завітаў і міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Л.К.Заяц,  міністр прыродных  рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя А.П. Худык і іншыя.

Шчучынскі раён зноў увайшоў у тройку лепшых: заняў трэцяе месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы травяных кармоў. Узнагароду атрымалі старшыня Шчучынскага райвыканкама С.В. Ложэчнік і яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Г.Б. Хоміч. Да таго ж наш раён трэці ў сферы жывёлагадоўлі  і другі ў абласным агладзе-конкурсе па навядзенню парадку на зямлі і добраўпарадкаванню населенных пунктаў.

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

Больше фото здесь

  Тым часам свята працягвалася. Нельга не адзначыць працу абласнога спажывецкага таварыства, якое прывяло ў належны парадак гандлёвыя кропкі і прылеглыя да іх тэрыторыі. Да таго ж у горадзе адрамантавалі рэстаран.

Бойка ішоў падчас фестывалю гандаль. Паміж радоў так і звінелі гаманцы.

 Гаманіў люд і ў «Горадзе майстроў», дзе была арганізавана выстава-продаж разнастайных вырабаў народных умельцаў. Чаго там толькі не было! І вырабы з гліны, і з саломы, і з дрэва, і са скуры... Усім даспадобы прыйшліся і майстар-класы па дрэваапрацоўцы, саломапляценню, ганчарству ды іншыя.     Свае тавары прапаноўвалі на  “Дажынках” і шчучынскія майстры.

Дарэчы, святочны сельскагаспадарчы кірмаш, выстава-кірмаш харчовых і прамысловых тавараў мясцовых вытворцаў працавалі падчас свята на працягу цэлага дня.

Вуліца Каліноўскага ў Свіслачы на адзін дзень ператварылася ў сапраўдны цэнтр дзіцячых забаў, дзе дзейнічала дзіцячая пляцоўка з інтэрактыўнымі гульнямі. Усе жадаючыя маглі пазнаёміцца з робатам-трансформерам і гадаванцамі Гродзенскага заапарку.

А ў гарадскім парку правялі фестываль паляўнічых традыцый. Выстава трафеяў і дэгустацыя паляўнічых страў, тэхніка для праходжання бездарожжа і правядзе трофі-рэйд. Там было на што паглядзець!

Вызначыліся падчас «Дажынак» і сельскія чэмпіёны: для каманд з усіх раёнаў у гарадскім парку прайшла спартыўная эстафета на сельскагаспадарчую тэматыку, дзе свой спрыт прадэмастравалі актывісты БРСМ.

 Спартсмены накіраваліся на свяце на фінал абласной спартакіяды сярод сельскіх жыхароў па гіравым спорце, крос-бег, гульні «Мястэчкі». Аматары добрых аўтамабіляў зацікавіліся прэзентацыяй аўтамабіляў ГА «Дом Кардэна», выставай рэтра-аўтамабіляў і тэхнікі жыццезабеспячэння, прадстаўленнем аўтамабіляў і экіпажаў ГА «Трофі-клуб «Белавежскія зубры» ды інтэрактыўнымі конкурсамі на аўтамабільную тэматыку. А той, каму не хацелася сядзець на зямлі, накіраваліся любавацца паветраным шарам.

 А якое свята без артыстаў? Цудоўнымі песнямі і аўтэнтычнымі беларускімі танцамі радавалі гасцей шчучыскія артысты, калектывы Гродзенскай вобласці, музычны тэатр "Рада", народная эстрадная студыя «Міленіум», «Арт-група «Беларусы», поп-гурт «ByCity» і зоркі беларускай эстрады.

Наступным горадам, у якім будуць ладзіцца абласныя “Дажынкі” стане Іўе.

Ганна КАСПЕР.

 

Фота Ганны КАСПЕР, Аляксандра КАСПЯРЧУКА, Юліі ЦІМАШЧУК.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)