“Фільм “На другім беразе” глядзіцца на адным дыханні і вельмі хочацца, каб у яго быў працяг…” Як ацэньваюць папулярную кінапрэм’еру шчучынцы

 

Жыхары Шчучынскага раёна працягваюць дзяліцца ўражаннямі ад прагляду гістарычнай драмы беларускіх кінематаграфістаў “На другім беразе”.

 

Юлія Лебядзевіч – галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення ўліку падаткаў:

 

Працую ў інспекцыі МНС нядаўна, і досыць нечаканай была прапанова ўсім калектывам схадзіць пасля работы ў  кінатэатр на кінапрэм’еру “На другім беразе”, якая сёння ва ўсіх на слыху. Чаму б і не? Цікава і фільм паглядзець, і карпаратыўны дух у нефармальнай абстаноўцы адчуць.

 

Увогуле люблю гістарычныя і ваенныя кінастужкі, заўжды захапляе не толькі сюжэт: убачанае выклікае глыбокія пачуцці і развагі пра тое, што давялося перажыць нашаму шматпакутнаму і мужнаму народу. Вось і на гэты раз глядач акунаецца ў атмасферу 30-х гадоў мінулага стагоддзя, калі жыхары Заходняй Беларусі змагаліся за сваю веру, справядлівасць, адзінства народа.

 

Вельмі спадабаўся акцёрскі састаў, ігра маладых артыстаў, гісторыя кахання галоўных герояў, вера ў будучыню. Было б цудоўна, каб фільм меў працяг, каб гэта была цэлая сага. Магчыма, кінастудыя “Беларусьфільм” прыслухаецца да пажадання гледачоў.

 

Таццяна СТУПАКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!