Дзятлаўшчыну з рабочым візітам наведаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін

16 верасня з рабочым візітам Дзятлаўшчыну наведаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Калінін. Яго суправаджаў намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко.

Анатоля Калініна цікавіла эфектыўнасць работы мясцовага ЖКГ. Начальнік упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гродзенскага аблвыканкама Алег Шафранскі далажыў намесніку прэм’ер-міністра пра ход падрыхтоўкі арганізацый ЖКГ Гродзенскай вобласці да абагравальнага сезона 2017/2018 гадоў: у прыватнасці, атрыманне пашпартоў гатоўнасці цеплакрыніц, стварэнне запасаў драўнянага паліва, а таксама зрабіў параўнальны аналіз перакладкі цеплавых сетак.

Віцэ-прэм’ер азнаёміўся з работаю кацельні “Цэнтральная” ў Дзятлаве, якая з 2007 года працуе на мясцовым паліве і забяспечвае гарачай вадой і цяплом жылыя дамы горада і аб’екты сацыяльнай сферы.

Анатоль Калінін цікавіўся наколькі эфектыўна працуе кацельня на шчапе і як можна зменшыць выдаткі, якія ў раёне ёсць праблемы па падрыхтоўцы цеплавых сетак і абсталявання да ацяпляльнага сезона. Тлумачэнні давалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі, дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргей Луня.

Асаблівую ўвагу віцэ-прэм’ер звярнуў на падрыхтоўку жылога сектара да халадоў.

— Менавіта па тым, наколькі якасна насельніцва раёна забяспечана камунальнымі паслугамі, людзі пераважна і ацэньваюць эфектыўнасць работы і камунальнай службы, і мясцовай улады ўвогуле, — падкрэсліў Анатоль Калінін.

І тут жа прапанаваў на базе жылкамунгаса Дзятлаўскага раёна, які, як адзначыў віцэ-прэм’ер, ужо блізка падышоў да высокага ўзроўню тэхналагічных працэсаў у камунальнай гаспадарцы, адпрацаваць дасканалую сістэму забеспячэння спажыўцоў камунальнымі паслугамі на самым высокім узроўні, зрабіць дзятлаўскія напрацоўкі ўзорам для ЖКГ іншых раённых цэнтраў вобласці.

Дзятлаўская газета "Перамога".

Голосов пока нет

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)