“Дзянніца” стала лаўрэатам XVI Нацыянальнага конкурсу “Залатая Ліцера” ў трох намінацыях

Падведзены вынікі XVI Нацыянальнага конкурсу “Залатая Ліцера” Нацыянальны конкурс “Залатая Ліцера” праводзіцца ў Беларусі ў 16-ы раз. Яго заснавальнікам з’яўляецца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У гэтым годзе на конкурс было прадстаўлена ажно 400 заявак перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій. З іх 269 – рэгіянальныя СМІ ад 81 рэдакцыі, рэспубліканскія СМІ – 108 заявак ад 31 рэдакцыі СМІ, карпаратыўныя – 23.

 

 

Журы адзначыла не толькі актыўнасць друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і сеткавых выданняў, але і высокі ўзровень прадстаўленых работ.

 

У “Дзянніцы” ажно тры перамогі! У намінацыі Гран-пры – “Лепшы творчы праект года абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў” праект раёнкі “Зоркі на пагонах” удастоены дыплома лаўрэата. Героямі праекта сталі выдатныя людзі, патрыёты, абаронцы рубяжоў роднай зямлі і яе жыхароў. Гэта ветэраны Вялікай Айчыннай, воіны-інтэрнацыяналісты, доблесныя авіятары, якія служылі некалі ў Шчучыне, а таксама захавальнікі сённяшняга мірнага дня, служыцелі закона – усе хто верны прысязе і годна насіў або носіць на сваіх плячах пагоны.

 

 

Лаўрэатам конкурсу “Залатая Ліцера” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі” стаў загадчык аддзела сельскай гаспадаркі і эканомікі Шчучынскай раённай газеты “Дзянніца” Аляксандр Каспярчук з праектам “Сэрцам адданыя роднай зямлі”. Праект расказвае аб героях сяла, тых, хто выбраў прафесію хлебароба і штогод клапоціцца аб харчовай бяспецы краіны.

 

 

 – Хочацца ўшанаваць людзей працы, падкрэсліць гістарычную пераемнасць пакаленняў і адзначыць няспынны рух наперад, які абумоўлены нашай працавітасцю, – гаворыць Аляксандр. – У гэтым невычэрпны рэсурс беларускага народа, які здольны ствараць сапраўдныя цуды.

 

У персанальнай намінацыі “Лепшы рэпарцёр абласных, раённых, гарадскіх, карпаратыўных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, сеткавых выданняў” лаўрэатам стала намеснік галоўнага рэдактара Ганна Каспер. Праект журналіста “Ракурс – на раён!” аб’яднаў яркія рэпартажы з мерапрыемстваў, якія праходзілі на Шчучыншчыне. Захопленага любімай справай рэпарцёра можна бачыць з фотакамерай у кабіне лёгкаматорнага самалёта, на мотакросе, на байкерскім фэсце… Жанравая палітра журналіста разнастайная: з-пад яе пяра выходзяць змястоўныя інфармацыі, інтэрв’ю, апытанні і цёплыя замалёўкі пра людзей.
 Наперадзе ў “Дзянніцы” – новыя вышыні і чарговыя перамогі!

Ганна ВІЛЕНЦЭВІЧ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!