Дзень адчыненых дзвярэй нядаўна прайшоў у сценах аддзела ўнутраных спраў райвыканкама

Дзень адчыненых дзвярэй, які нядаўна прайшоў у сценах аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, стаў для вучняў сёмых і восьмых класаў СШ №1 г. Шчучына своеасаблівым днём інфармавання з ухілам на прафарыентацыю.

У прыватнасці, рабяты падрабязна даведаліся аб структурных падраздзяленнях міліцэйскага ведамства, аб людзях, якія прысвяцілі сябе няпростай і запатрабаванай службе аховы правапарадку.
У сценах райаддзела кампетэнтным гідам для школьнікаў стаў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Ю.А. Пляханаў. Юрый Аляксандравіч не толькі цікава распавядаў пра службовыя будні сваіх калег, але і прадэманстраваў юным гасцям міліцэйскую зброю, бронекамізэлькі і іншыя спецыяльныя сродкі. І нават дазволіў ахвотным прымераць нязвыклую экіпіроўку. А яшчэ запрасіў у сваю прафесію – падрабязна расказаў пра міліцэйскія ВНУ і ўмовы прыёму ў іх.
І прымаючы бок, і школьнікі засталіся задаволены сустрэчай і знаёмствам.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.