Дзень адчыненых дзвярэй

прайшоў нядаўна ў Шчучынскім раённым аддзеле ўнутраных спраў. Яго ўдзельнікамі сталі вучні старэйшых класаў трох гарадскіх школ і гімназіі
– Гэта своеасаблівая прафілактычная акцыя была арганізавана ў рамках СКМ “Падлетак”, – гаворыць начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Юрый Аляксандравіч Пляханаў. 
 На сустрэчу і размову з праваахоўнікамі сабралася каля сотні юнакоў і дзяўчат. Намеснік начальніка РАУС Д.Д. Кірылаў расказаў пра асаблівасці службы і пра тое, як можна стаць супрацоўнікам міліцыі, назваў адрасы ведамасных ВНУ. Павучальным і карысным для рабят было выступленне оперупаўнаважанага групы НіПГЛ М.А. Цярэні. Супрацоўнік прывёў яскравыя факты згубнага ўздзеяння наркотыкаў і іншых псіхатропных рэчываў на арганізм чалавека, нагадаў пра адказнасць за захаванне, распаўсюджанне і ўжыванне гэтага зелля. Пацвярджэннем агучанай інфармацыі сталі кадры фільма.
Школьнікі і гімназісты змаглі не толькі паслухаць вартавых правапарадку, але і патрымаць у руках узоры зброі і спецыяльных сродкаў. Міліцэйскі арсенал прадэманстраваў удзельнікам прафілактычнай акцыі Ю.А. Пляханаў.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!