Дні дабрыні
Создано Анна Каспер 10.08.2017 в 16:47
Актывісты БРСМ прынялі ўдзел у штогадовым дабрачынным марафоне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Усе фарбы жыцця для цябе!».
Валанцёры атрадаў "Юны валанцёр", які дзейнічае на базе СШ №3 г. Шчучына і “Экас”, якія дзейнічае на базе гімназіі прынялі ўдзел у Днях дабрыні. Школьнікі пафарбавалі плот у ЦКРНіР, а рабяты з гімназіі дапамаглі ва ўборцы памяшкання гэтай сацыяльнай установы.
-- Галоўная мэта акцыі і марафону -- адраджэнне і папулярызацыя ідэй дабрачыннасці і міласэрнасці, аказанне псіхалагічнай падтрымкі тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, -- гаворыць першы сакратар РК БРСМ Алена Богдзель. -- Радуе, што нашы актывісты ніколі не застаюцца ў баку ад добрых спраў.
Ганна КАСПЕР.