Дастойны падарунак за парадак на зямлі

Філіял “Жалудоцкі агракомплекс” быў прызнаны пераможцам рэспублі­канскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”. У якасці падарунка гаспадарка атрымала новенькі трактар “Беларус-82.1”.

– За апошнія пяць гадоў мы зрабілі многае для навядзення парадку на тэрыторыі нашага сельсавета, – гаворыць галоўны інжынер філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” Пётр Анатольевіч Каранеўскі. – Пазносілі аварыйныя дамы і закінутыя хутары, зруйнавалі і “закапалі” выведзеныя з эксплуатацыі фермы і склады, прывялі ў парадак дарогі, пачысцілі канавы і тэхканалы, раскарчавалі хмызнякі. Вызваленыя плошчы распахалі і ўключылі ў севазварот. 
Жалудоцкія аграрыі запэўнілі, што атрыманы ў падарунак новы трактар “Беларус-82.1” прастойваць без працы не будзе: ужо ў наступным сезоне яго задзейнічаюць на ворыве, сяўбе, корманарыхтоўцы і іншых палявых работах.
Аляксандр КАСПЯРЧУК. 
Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)