Цяпер абмяняць кнігу можна і не заходзячы ў бібліятэку

 

Напэўна, шчучынцы і госці нашага горада ўжо заўважылі, што кожную сераду каля Шчучынскай раённай бібліятэкі імя Цёткі з’яўляецца такі перасоўны пункт, калі бібліятэкары прама на вуліцы гатовы запісаць вас у бібліятэку або замяніць ужо прачытаную кнігу.

 

– Мы вырашылі выкарыстоўваць новую форму работы, каб зацікавіць людзей і зрабіць іх абслугоўванне больш зручным, – тлумачыць галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Тамара Менская. – І нам гэта ўдалося. Многія не праходзяць міма, а запісваюцца ў бібліятэку: чытачоў у нас пабольшала.
Пакуль мы размаўлялі з Тамарай Міхайлаўнай, кніжнай выставай зацікавілася жанчына. Аказалася, гэта Марыя Віктараўна Люляк, якая больш за трыццаць год адпрацавала загадчыцай клуба ў Балічах.

 

– Я вельмі люблю чытаць! – расказала Марыя Віктараўна. – Таму хіба ж я магла прайсці міма, каб не пацікавіцца літаратурнымі навінкамі?! Люблю савецкую класіку, люблю гістарычную літаратуру і іншыя кнігі. Абавязкова і цяпер вазьму што-небудзь пачытаць. І вельмі зручна, што абслугоўванне наладжана адразу каля бібліятэкі. Нават калі спяшаешся, можна хуценька абмяняць кнігу.

 

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара.

 

 

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!