Будзе больш святла і прыгажосці

З наступленнем новага года застаецца нязменнай сфера інтарэсаў і клопатаў самай блізкай да людзей улады – сельсавецкай.

– Будзем вырашаць, так бы мовіць, свае класічныя задачы – трымаць у полі зроку разнастайныя пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва, займацца навядзеннем парадку на тэрыторыі, стварэннем камфортных умоў для пражывання землякоў, – запэўнівае старшыня Жалудоцкага сельвыканкама Генадзій Іванавіч Цывінскі. – У прыватнасці, хутка прыступім да замены старых ліхтароў на энергазберагальныя ў пасёлку Жалудок і вёсцы Ашмянцы. Трыццаць прыбораў асвятлення новага пакалення мы ўжо набылі, дарэчы, на сэканомленыя бюджэтныя сродкі. У планах – абнавіць вулічнае асвятленне і ў іншых населеных пунктах.
Як вядома, Жалудок – сталіца кветкавага фестывалю. Падчас правядзення гэтага брэндавага мерапрыемства вуліца Чырвонапартызанская ператвараецца ў людны праспект. Дзякуючы клопатам і старанням саміх жыхароў, вока гасцей радуюць дагледжаныя сядзібы. Разам з тым свой штрых у агульную карціну чысціні і прыгажосці дабавіць сёлета і сельсавецкая ўлада. Па словах Г.І. Цывінскага, ужо куплена фарба для абнаўлення платоў і агароджаў. 
А вуліца Міру ў пасёлку пазбавіцца ад старых аварыйных дрэў. Добрыя перамены адбудуцца і ў невялікіх вёсках. 
Таццяна ПАЛУБЯТКА.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.