Апрануцца ў нацыянальны строй і сесці за кросны можна ў адноўленным музейным пакоі

Вярнуцца на стагоддзе назад і адчуць сябе сапраўдным беларусам прапаноўваюць спецыялісты аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва РЦКіНТ, дзе свае дзверы адчыніў музейны пакой “Шчучынскія рамёствы”.

 – Завітаўшы да нас, можна пазнаёміцца з трыма экспазіцыямі, якія расказваюць пра быт вяскоўцаў, традыцыі і сучаснае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, – гаворыць загадчык аддзела Ірына Хвайніцкая. – Экспанаты сабраны з усяго раёна. У нас ёсць самаробная мэбля, гліняны посуд, саматканыя паясы і дываны, беларуская вопратка, драўляныя цацкі, кросны і многае іншае. Сабраць неабходны матэрыял дапамаглі жыхары вёсак Матылі, Ракавічы, Мажэйкава, Галавічполе і іншых населеных пунктаў Шчучыншчыны. За гэта мы ім вельмі ўдзячны.


 Кошт наведвання музейнага пакоя сімвалічны – 1 рубель. А вось эмоцый – не злічыш. Загадчык музейнага пакоя Вольга Каранкевіч прапаноўвае гасцям сапраўдны экскурс у гісторыю. Тут можна не толькі ўбачыць рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, але і дакрануцца да іх і тым самым адчуць сувязь пакаленняў. А калі ёсць жаданне зрабіць здымак – калі ласка! Для большага антуражу можна апрануцца ў прыгожы нацыянальны строй, які ствараюць таленавітыя майстрыхі аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва.
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)