Адноўленая дарога павысіць камфорт руху

Шчучынскія камунальнікі сумесна з работнікамі ДРБУ-161 працягваюць капітальны рамонт участка дарогі даўжынёй 400 метраў па вуліцы Кірава ў Шчучыне. Хутка тут будзе завершана пракладка новага дарожнага палатна згодна з распрацаванай праектна-каштарыснай дакументацыяй. Таксама прадугледжаны ўмацаваныя пешаходныя дарожкі шырынёй паўтара метра.

 -- Мы ўбралі абапал дарогі чарназём, падсыпалі абочыны гравіем і хутка пачнём закатваць фінішны слой асфальту, -- зазначае майстар ДРБУ-161 Алег Людвігавіч Ціцяк. – Сучасныя тэхналогіі, якія прадугледжваюць выкарыстанне спецыяльных дабавак, дазваляюць укладваць асфальтавае пакрыццё пры тэмпературы да мінус 10 градусаў. Усе рамонтныя работы плануем завяршыць да 10 снежня.

 Паралельна дарожнікі сумесна з камунальнай службай прыводзяць у парадак вуліцу Якуба Коласа ў райцэнтры, дзе будзе адноўлена 345 метраў дарогі. Затым плануецца завяршыць добраўпарадкаванне вуліцы Міру ў Шчучыне.

Аляксандр КАСПЯРЧУК. Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!