20 жніўня ў гарадскім пасёлку Жалудок пройдзе традыцыйнае свята - фестываль кветак

 

На гэты раз яно прысвечана Году міра і стварэння.

 

У шаснаццаты раз на адкрытай пляцоўцы па вуліцы 17 Верасня збяруцца аматары і знаўцы прыгажосці, прыроды і дызайну. Фларыстычныя кампазіцыі і неверагодныя букеты, майстар-класы ад народных майстроў, нацыянальная кухня -- усё гэта для гасцей фестывалю.

 

Прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы Жалудоцкага сельсавета, прадстаўнікі іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак шчучынскага рэгіёна прадставяць свае кветкавыя прэзентацыі. На свяце будуць арганізаваны выставы-продажы вырабаў народных умельцаў, лекавых траў, прадукцыі пчаляроў, гандаль сувенірамі. У гандлёвых радах будзе прапанавана прадукцыя сельгаспрадпрыемстваў і фермераў, індывідуальных прадпрымальнікаў.

 

У фестывальнай праграме запланаваны выстава-продаж кветак, пакаёвых раслін, тавараў для садаводаў, правядзенне конкурсаў на лепшы кветнік маладой сям'і і пажылых грамадзян, кветкавую кампазіцыю, букет, кветкавы касцюм, вянок, саламяную скульптуру. 

 

Яркія канцэртныя нумары гледачам падораць творчыя калектывы і народныя таленты Шчучынскага раёна. Урачыстае адкрыццё фестывалю запланавана на 13.00.

 

Сяргей КАСПЯРЧУК.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!