18 мая – Міжнародны дзень музеяў

Міжнародны дзень музеяў (International Museum Day) з’явіўся ў календары ў 1977 годзе, калі на чарговым пасяджэнні Міжнароднага савета музеяў(ICOM) было прынята прапанова расійскай арганізацыі аб заснаванні гэтага культурнага свята. З 1978 года Міжнародны дзень музеяў стаў адзначацца больш чым у 150 краінах. Па вызначэнні ICOM, музеі з’яўляюцца інстытутамі на службе ў грамадства і яго развіцця.Цяпер практычна немагчыма ўявіць сабе жыццё ў сучасным грамадстве без існавання музея. Яны сталі неад’емнай часткай нашага жыцця і культурнай спадчыны чалавецтва.

Запрашаем наведаць клуб-музей у маляўнічай вёсцы Старыя Васілішкі. Менавіта тут у 1939 годзе нарадзіўся Чэслаў Выджыцкі – сусветна вядомы спявак, музыкант, кампазітар, які выступаў пад псеўданімам Чэслаў Немэн. У вёсцы захаваўся дом, які належаў сям’і знакамітага музыканта.Сажніўня 2010 года адкрыўся Стара-Васілішкаўкі клуб-музей – дзяржаўная ўстанова культуры клубнага тыпу, якая аб’ядноўвае функцыі клубнай установы і грамадскага музея: стварэнне і арганізацыя краязнаўчага фонду, выяўленне культурных каштоўнасцей, збор матэрыялаў пра жыццё і творчасць Ч.Немэна, экскурсійная дзейнасць.

Вас чакае цікавая экскурсія ад загадчыка клуба-музея, а таксама магчымасць пазнаёміцца з жамчужынай беларускай неаготыкі — касцёлам Святых Пятра і Паўла з адзінымі ў Беларусі штучнымі пячорамі.

Вікторыя Урублеўская, вядучы метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнай работы ДУК “Шчучынскі РЦКіНТ”.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Введите ответ (Fill in the blank)