Дзень ваенна-паветраных сіл

Традыцыі авіятараў жывуць: у ангары № 266 прайшлі мерапрыемствы з нагоды Дня ваенна-паветраных сіл

 

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю жніўня ў Беларусі адзначаецца Дзень ваенна-паветраных сіл. Гэтае свята непасрэдна звязана з гісторыяй Шчучына. Справа ў тым, што аэрадром нашага горада ў свой час быў адным з самых важных у Савецкім Саюзе, тут базавалася стратэгічная авіяцыя.