З нагоды 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Э.С. Дзікевіч, П.Ч. Мазуркевіч і Т.У. Панова наведалі паважаных ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Создано webredaktor_a 20.02.2019 в 8:29Сёлета спаўняецца 75 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч, начальнік групы тэрытарыяльнай абароны райваенкамата Павел Часлававіч Мазуркевіч і загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Таццяна Уладзіміраўна Панова наведалі паважаных ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.