Як у Шчучыне папараць-кветку шукаюць (фотарэпартаж)

Сёння жыхары райцэнтра адзначаюць беларускае народнае свята – Купалле.  Выступленне мінскага ансамбль “Гуляй, казак”, песні шчучынскіх артыстаў, тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсы, гульні і дыскатэка – усё гэта стварыла па-сапраўднаму святочны настрой. Не абышлося без традыцыйных майстар-класаў па пляценню вянкоў, варажбы, купальскага вогнішча і, вядома ж, пошукаў чароўнай кветкі. Свята, авеянае легендамі і паданнямі, працягваецца. Камусьці ўжо пашчасціла знайсці сваю папараць-кветку, а хтосьці толькі накіроўваецца на яе пошукі. Наперадзе – таямнічая купальская ноч. Верце ў цуды і яны абавязкова спраўдзяцца!

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!