23 верасня ў аграсядзібе “Лябёдка” Шчучынскага раёна адбудзецца рэспубліканскі фестываль “Крэатыўны ўзрост”

Сустрэча і рэгістрацыя гасцей і ўдзельнікаў, гэтак жа як і падрыхтоўка і афармленне інтэрактыўных пляцовак, пачнуцца ў 11.00. А ўжо з 12.00 фестываль стартуе!
Вельмі цікавую і разнастайную праграму свята прапануюць арганізатары. На пляцоўцы “Здаровае жыццё” можна наведаць майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе і размінцы пад кіраўніцтвам інструктара, асвоіць методыкі дыхальнай гімнастыкі, атрымаць навыкі першай дапамогі, памераць артэрыяльны ціск і паслухаць рэкамендацыі, як знізіць ціск без лекаў, пабываць у фіта-бары “Травяная аптэка”. Тым, хто хоча быць “з гаджэтамі на “ты”, прапануецца майстар-клас са смартфонам “Фота-Відэа-скрыншот”.
Жадаючыя змогуць пазнаёміцца з беларускімі рамёствамі, паспрабаваць прысмакі ад гаспадыні сядзібы і гасцей з Дзятлава, паглядзець побытавыя танцы, паспяваць разам з артыстамі падчас канцэрта, наведаць “Наш кірмаш”, а таксама пабываць на інтэрактыўнай пляцоўцы “Бабулін куфар”, каб убачыць цікавыя рэчы з дамашніх калекцый удзельнікаў, а таксама паслухаць звязаныя з імі цікавыя ўспаміны і займальныя гісторыі.
У фестывалі таксама прымуць удзел прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк”, якія прапануюць прэзентацыю праграмы “Клопат”, правядуць майстар-клас па карыстанні інтэрнэт-банкінгам, дадуць неабходныя кансультацыі. 
Вынікі фестывалю будуць падведзены за кубачкам гарбаты.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!