Прызнанне для шчучынскай лялькі

Падчас прыгожага свята – XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур – у Гродне ладзілася шмат конкурсаў і спаборніцтваў. Сярод творчых – абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Народная лялька”. У рамках “Горада майстроў” у гродзенскім парку імя Жылібера шырока разгарнулася дэманстрацыя творчасці супрацоўнікаў цэнтраў рамёстваў з усіх куточкаў вобласці. Свае работы прадставілі і асобныя рамеснікі. 

Члены кампетэнтнага журы ацэньвалі ўдзельнікаў выставы-конкурсу ў некалькіх намінацыях: народная лялька з тэкстылю, лялька з прыродных матэрыялаў і абрадавая лялька. 
Шчучынскія майстрыцы на конкурс прывезлі дзвюх не падобных адна да адной прыгажунь: першай вопратку стварылі з розных відаў шышак, а для другой выкарысталі саматканае палатно ды рушнік з вышыўкай “Шчучын вітае!”. 
Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва РЦКіНТ Вольга Леанідаўна Каранкевіч усё прадумала дэталёва – над стварэннем лялькі працавала амаль тры тыдні. А загадчык аддзела Ірына Міхайлаўна Хвайніцкая дапамагла “ажывіць” тэкстыльную прыгажуню з дапамогай пэндзля і фарбаў. І вось выдатны вынік – трэцяе месца ў сваёй намінацыі. Прыгажуня са шчучынскай зямлі спадабалася аматарам народнай творчасці і мастацтва!
Юлія ЦІМАШЧУК.
 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!