З юбілеем, родная газета!

Падшыўку за падшыўкай хаваюць год за годам,
Мы ўціснулі часткова эпоху ў каленкор…
На добрыя навіны была заўсёды мода,
І ў дзень, і ў ноч у эфіры сапраўдны рэпарцёр. 

За нашым словам – лёсы такіх людзей звычайных,
Падзеі і штодзённасць, інакш не можа быць… 
А што пра журналістаў, пра нас ці шмат вы зналі?
На здымках – нашы твары, спрабуйце не судзіць.
Мы, як і вы – усе людзі, працуем з поўнай сілай,
Адпачываем дружна, няхай і рэдкі раз.
Для нас заўжды “Дзянніца” той зоркаю свяціла, 
Што клічуць пуцяводнай для кожнага, для нас.

 

Ганна КАСПЕР.

Фота Алы БIБIКАВАЙ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!