Узнагароды знайшлі перадавікоў

У гаспадарках раёна гучна адзначылі “Дажынкі”. Не стала выключэннем і ААТ “Шчучынаграпрадукт”, куды павіншаваць герояў жніва з высокімі працоўнымі дасягненнямі прыехаў старшыня Гродзенскага абласнога об’яднання прафсаюзаў Р.Ф. Юроўскі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Рамуальд Францавіч выказаў словы падзякі за добрасумленную працу камбайнеру-двухтысячніку Станіславу Іосіфавічу Кахновічу і ўручыў перадавіку сертыфікат на набыццё бытавой тэхнікі. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Юрый Тадэвушавіч Пашук, які таксама прымаў удзел у свяце ўраджаю, адзначыў каштоўным падарункам механізатара Андрэя Іванавіча Комара, які падчас уборачнай кампаніі на трактары МТЗ з прычэпам перавёз 1000 тон “залатога грузу”.
Адметна, што хлебаробы ААТ “Шчучынаграпрадукт” сёлета намалацілі зерня на 40% больш, чым летась. Ёсць чым ганарыцца!
Аляксандр КАСПЯРЧУК.