Урачыстасці і святы Рымска-каталіцкага Касцёла ў 2025 годзе з улікам уласных святаў Гродзенскай Дыяцэзіі

1 студзеня, серада — СВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ МАРЫІ - урачыстасць
6 студзеня, панядзелак — АБ’ЯЎЛЕННЕ ПАНА (Тры каралі) - урачыстасць
12 студзеня, нядзеля – ХРОСТ ПАНА – свята. Заканчэнне перыяду Божага Нараджэння
25 студзеня, субота – НАВЯРТАННЕ АПОСТАЛА ПАЎЛА - свята
2 лютага, нядзеля – АХВЯРАВАННЕ ПАНА (Маці Божай Грамнічнай) - свята
14 лютага, пятніца - СВ. МАНАХА КІРЫЛА І БІСКУПА МЯТОДА - свята
22 лютага, субота - КАТЭДРЫ СВ. ПЯТРА АПОСТАЛА - свята
4 сакавіка, аўторак – СВ. КАЗІМІРА, АПЯКУНА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ - свята
05 сакавіка, серада — ПАПЯЛЕЦ (Распачацце Вялікага посту)
5 сакавіка – 17 красавіка – Перыяд Вялікага посту
19 сакавіка, серада — СВЯТОГА ЮЗАФА, АБРАННІКА НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ – урачыстасць
25 сакавіка, аўторак — ЗВЕСТАВАННЕ ПАНА - урачыстасць
13 красавіка, ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ. МУКІ ПАНА (Распачацце Вялікага тыдня)
17 красавіка – 20 красавіка - ПАСХАЛЬНЫ ТРЫДУУМ (пачынаецца вечарам у Вялікі чацвер):
17 красавіка – Вялікі чацвер (Літургія Апошняй Вячэры. Устанаўленне Эўхарыстыі)
18 красавіка – Вялікая пятніца (Літургія Мукі Пана)
19 красавіка – Вялікая субота (вечарам: Пасхальная Вігілія)
20 красавіка – ЗМЁРТВЫХПАЎСТАННЕ ПАНА (Вялікдзень) - урачыстасць
20-27 красавіка — Пасхальная Актава
27 красавіка, нядзеля — БОЖАЙ МІЛАСЭРНАСЦІ - урачыстасць
29 красавіка, аўторак – СВ. КАЦЯРЫНЫ СІЕНСКАЙ, ПАННЫ І ДОКТАРА КАСЦЁЛА - свята
6 мая, аўторак — СВЯТЫХ ФІЛІПА І ЯКУБА, АПОСТАЛАЎ - свята
14 мая, серада – СВ. МАЦЕЯ, АПОСТАЛА - свята
29 мая, чацвер — УНЕБАЎШЭСЦЕ ПАНА - урачыстасць
31 мая, субота – АДВЕДЗІНЫ НАЙСВ. ПАННАЙ МАРЫЯЙ СВ. АЛЬЖБЕТЫ - свята
8 чэрвеня, нядзеля — СПАСЛАННЕ ДУХА СВЯТОГА - урачыстасць
9 чэрвеня, панядзелак – НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ - МАЦІ КАСЦЁЛА - свята
11 чэрвеня, серада – СВ. БАРНАБЫ, АПОСТАЛА - свята
12 чэрвеня, чацвер – ЕЗУСА ХРЫСТА НАЙВЫШЭЙШАГА І ВЕЧНАГА СВЯТАРА - свята
15 чэрвеня, нядзеля — НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ТРОЙЦЫ - урачыстасць
19 чэрвеня, чацвер — НАЙСВЯЦЕЙШАГА ЦЕЛА І КРЫВІ ХРЫСТА (Божае Цела) - урачыстасць
24 чэрвеня, аўторак – НАРАДЖЭННЕ СВ. ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ - урачыстасць
27 чэрвеня, пятніца – НАЙСВЯЦЕЙШАГА СЭРЦА ПАНА ЕЗУСА - урачыстасць
29 чэрвеня, нядзеля — СВЯТЫХ ПЯТРА І ПАЎЛА, АПОСТАЛАЎ - урачыстасць
2 ліпеня, серада – НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ БУДСЛАЎСКАЙ, АПЯКУНКІ БЕЛАРУСІ - свята
3 ліпеня, чацвер – СВ. ТАМАША, АПОСТАЛА – свята
11 ліпеня, пятніца – СВ. БЭНЭДЫКТА, АБАТА – свята
12 ліпеня, субота - НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ КАРАЛЕВЫ НАШЫХ СЕМ’ЯЎ У ТРАКЕЛЯХ – свята
22 ліпеня, аўторак – СВ. МАРЫІ МАГДАЛЕНЫ – свята
23 ліпеня, серада – СВ. БРЫГІТЫ ШВЕДСКАЙ, ЗАКОННІЦЫ – свята
25 ліпеня, пятніца – СВ. ЯКУБА, АПОСТАЛА – свята
6 жніўня, серада – ПЕРАМЯНЕННЕ ПАНА – свята
9 жніўня, субота – СВ. ТЭРЭЗЫ БЭНЭДЫКТЫ ад КРЫЖА (ЭДЫТЫ ШТАЙН), ПАННЫ І МУЧАНІЦЫ – свята
14 жніўня, чацвер – СВ. МАКСІМІЛІЯНА МЫРЫІ КОЛЬБЭ, СВЯТАРА І МУЧАНІКА – свята
15 жніўня, пятніца — УНЕБАЎЗЯЦЦЕ НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ – урачыстасць
26 жніўня, аўторак – НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ ЧЭНСТАХОЎСКАЙ – успамін
8 верасня, панядзелак – НАРАДЖЭННЕ НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ – свята
14 верасня, нядзеля – УЗВЫШЭННЕ СВЯТОГА КРЫЖА – свята
29 верасня, панядзелак – СВЯТЫХ АРХАНЁЛАЎ: МІХАЛА, ГАБРЫЭЛЯ, РАФАЛА – свята
15 кастрычніка, серада – СВ. ТЭРЭЗЫ АД ЕЗУСА (АВІЛЬСКАЙ) - урачыстасць у Шчучыне
18 кастрычніка, субота – СВ. ЛУКІ, ЕВАНГЕЛІСТА – свята
26 кастрычніка, нядзеля – ГАДАВІНА ПАСВЯЧЭННЯ ЎЛАСНАГА КАСЦЁЛА – урачыстасць
28 кастрычніка, аўторак – СВЯТЫХ СЫМОНА І ЮДЫ ТАДЭВУША, АПОСТАЛАЎ – свята
1 лістапада, субота — УСІХ СВЯТЫХ – урачыстасць
2 лістапада, нядзеля – УСІХ ПАМЕРЛЫХ ВЕРНІКАЎ – успамін
16 лістапада, нядзеля – НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ ВОСТРАБРАМСКАЙ, МАЦІ МІЛАСЭРНАСЦІ, АПЯКУНКІ ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ – урачыстасць
23 лістапада, нядзеля – ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – урачыстасць
30 лістапада – 24 снежня – ПЕРЫЯД АДВЭНТУ (Час духоўнай падрыхтоўкі да Божага Нараджэння)
6 снежня, субота - ГАДАВІНА АСВЯЧЭННЯ КАТЭДРАЛЬНАЙ БАЗІЛІКІ Ў ГРОДНЕ - свята
8 снежня, панядзелак - БЕЗЗАГАННАГА ЗАЧАЦЦЯ НАЙСВ. ПАННЫ МАРЫІ – урачыстасць
25 снежня, чацвер - БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ – урачыстасць
25.12-1.01 – Актава Божага Нараджэння
26 снежня, пятніца – СВ. СТЭФАНА, ДЫЯКАНА І МУЧАНІКА - свята
27 снежня, субота – СВ. ЯНА, АПОСТАЛА І ЕВАНГЕЛІСТА - свята
28 снежня, нядзеля - СВЯТОЙ СЯМ’І: ЕЗУСА, МАРЫІ І ЮЗАФА – свята
Падрыхтаваў: а. Аляксандр Махнач, піяр, пробашч парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне