Каляндар каталіцкіх і праваслаўных свят на 2025 год

Каталіцкі каляндар
5 сакавіка – Папялец (Распачацце Вялікага посту), 20 красавіка – Вялікдзень. 30 лістапада – 24 снежня – перыяд адвэнту
1 студзеня – Святой Багародзіцы Марыі
6 студзеня – Аб’яўленне Пана (Тры Каралі)
12 студзеня – Хрост Пана
2 лютага – Ахвяраванне Пана
19 сакавіка – Святога Юзафа
25 сакавіка – Звеставанне Пана
13 красавіка – Пальмовая нядзеля
27 красавіка – Свята Божай Міласэрнасці
29 мая – Унебаўшэсце Пана
8 чэрвеня – Спасланне Духа Святога
15 чэрвеня – Найсвяцейшай Тройцы
19 чэрвеня – Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста (Божае Цела)
29 чэрвеня – Святых апосталаў Пятра і Паўла
6 жніўня – Перамяненне Пана
15 жніўня – Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі
8 верасня – Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі
14 верасня – Узвышэнне Святога Крыжа
1 лістапада – Дзень усіх святых
2 лістапада – Успамін усіх памерлых вернікаў
23 лістапада – Хрыста, Валадара Сусвету
8 снежня – Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
25 снежня – Божае Нараджэнне
28 снежня – Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
Праваслаўны каляндар
20 красавіка – Светлае Уваскрэсенне Хрыстова. Вялікдзень.
Двунадзясятыя святы
7 студзеня – Раство Хрыстова. Каляды
19 студзеня – Хрышчэнне Гасподняе. Богаяўленне
15 лютага – Стрэчанне Гасподняе
7 красавіка – Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы
13 красавіка – Уваход Гасподні ў Іерусалім. Вербная нядзеля
29 мая – Узнясенне Гасподняе
8 чэрвеня – Дзень Святой Тройцы. Пяцідзясятніца
19 жніўня – Праабражэнне Гасподняе
28 жніўня – Успенне Прасвятой Багародзіцы
21 верасня – Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы
27 верасня – Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга
4 снежня – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы Вялікія святы
14 студзеня – Абразанне Гасподняе
7 ліпеня – Нараджэнне Іаана Прадцечы
12 ліпеня – Дзень Святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла
11 верасня – Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы
14 кастрычніка – Пакроў Прасвятой Багародзіцы
Царкоўныя пасты Шматдзённыя
Вялікі пост – з 3 сакавіка да 19 красавіка
Пятроў пост – з 16 чэрвеня па 11 ліпеня
Успенскі пост – з 14 да 27 жніўня
Калядны пост – з 28 лістапада да 6 студзеня 2024 г.
Аднадзённыя пасты
Серада і пятніца на працягу ўсяго года, за выключэннем суцэльных сядміц і Святак.
Навячэр’е Богаяўлення – 18 студзеня
Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы – 11 верасня
Уздзвіжанне Крыжа Гасподняга – 27 верасня
Усёедныя тыдні
(па серадах і пятніцах посту няма)
Святкі – з 7 да 18 студзеня
Мытара і фарысея – з 9 па 15 лютага
Сырны (масленічны) – з 24 лютага па 2 сакавіка
Велікодны (Светлы) – з 20 па 26 красавіка
Троіцкі – з 8 па 14 чэрвеня
Дні асаблівага памінання спачылых
22 лютага – субота мясапусная
15 сакавіка – субота 2-га тыдня Вялікага посту
29 сакавіка – субота 4-га тыдня Вялікага посту
29 красавіка – Радаўніца
9 мая – памінанне спачылых воінаў
7 чэрвеня – субота Троіцкая
1 лістапада – Дзмітрыеўская бацькоўская субота