Урачыстасць з нагоды 85-годдзя Шчучынскага раёна пачалася з мітынгу ў гарадскім скверы

 

 

Сёння на Шчучыншчыне свята. Свята працавітых, адданых сваёй справе людзей, якія множаць дасягненні сваёй малой і вялікай Радзімы, робяць усё для таго, каб квітнеў і развіваўся наш раён.

 

 

 

 

Перад тым як сабрацца ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці на вялікую ўрачыстасць з нагоды 85-годдзя Шчучынскага раёна, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядзюк, кіраўнікі працоўных калектываў, ветэраны працы, Ганаровыя грамадзяне нашага горада і іншыя ўдзельнікі свята ўсклалі кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам у гарадскім скверы. Гэта даніна памяці тым людзям, дзякуючы якім мы жывём сёння пад мірным небам у свабоднай краіне, маем магчымасць спакойна працаваць, расціць дзяцей і ўнукаў, радавацца кожнаму дню.

 

 

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць усіх загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.

 

 

Біяграфію роднай Шчучыншчыны пісалі і пішуць усе яе жыхары, хто сваёй працай уносіў і ўносіць вялікі ўклад ў яе развіццё. Святкаванне юбілею раёна – выдатная магчымасць выказаць словы падзякі ў іх адрас.

Ганна РУДСКАЯ.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!