У Шчучынскай РАС ДТСААФ нядаўна атрымалі новы аўтамабіль Volkswagen Polo

 

У Шчучынскай РАС ДТСААФ чарговае папаўненне аўтапарка: нядаўна тут атрымалі новы аўтамабіль Volkswagen Polo, які сышоў з канвеера ў мінулым годзе. Ён аснашчаны поўным электрапакетам і іншымі “наваротамі” і абышоўся арганізацыі ў 29,3 тысячы рублёў.

 

– Рашэннем цэнтральнага савета ДТСААФ у Мінску было закуплена адразу 20 легкавых машын, якія размеркавалі па розных структурных падраздзяленнях арганізацыі, у тым ліку і нам, – гаворыць старшыня раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ Павел Галечын. – Цяпер у нас для абучэння ўсіх жадаючых кіраванню легкавым аўто ёсць Daewoo Nexia (2013 года выпуску) і два Volkswagen Polo (2017 і 2020 гадоў выпуску). Кошт гэтай паслугі складае 700 рублёў, а тэрмін абучэння – не менш за тры месяцы. Мы таксама займаемся перападрыхтоўкай вадзіцеляў з катэгорыі “В” на “С” і з “С” на “Е”, што каштуе адпаведна 470 і 570 рублёў. Для гэтага выкарыстоўваем набыты летась малатанажны грузавік ГАЗ-33104 “Валдай” – гэта машына новага пакалення, якая мае меншы радыус развароту і ўвогуле больш простая і зручная ў кіраванні ў параўнанні з КАМАЗам і ЗІЛ-130. З надыходам вясны плануем пачаць набор у групу жадаючых “асядлаць” матацыкл.

 

 

На сённяшні дзень у РАС ДТСААФ праходзяць падрыхтоўку 55 чалавек. Для павышэння камфорту навучальнага працэсу у мінулым годзе тут быў праведзены рамонт аднаго з кабінетаў: заменены старыя драўляныя вокны на шклопакеты, сцены абшыты гіпсакардонам, зроблены адкосы і падвесная столь, устаноўлена энергазберагаючае асвятленне, закуплены новыя стэнды і камп’ютар. На рэалізацыю гэтага праекта цэнтральны савет ДТСААФ выдзеліў звыш 8 тысяч рублёў. Яшчэ амаль 16 тысяч рублёў пайшло на аднаўленне эстакады. Не застаўся ў баку і абласны савет: накіраваў на развіццё вучэбна-матэрыяльнай базы 4800 рублёў, на якія было закуплена ўсё неабходнае, у тым ліку і новае праграмнае забеспячэнне.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!