У Шчучыне прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

 

Шчучынцы адзначаюць День Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. З самага ранку ў райцэнтры ладзяцца святочныя мерапрыемствы. Кіраўніцтва раёна, ветэраны Узброеных Сіл, прадстаўнікі розных калектываў і арганізацый, духавенства і моладзь прайшлі ўрачыстым шэсцем па цэнтральных вуліцах горада і сабраліся ў гарадскім скверы ля помніка на братскай магіле савецкіх воінаў і партызан.

 

 

Да ўдзельнікаў мітынгу звярнуўся старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі:

 

-- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае дзяржаўнае свята, якое з’яўляецца сімвалам свабоды беларускага народа. Народа, які перамог у самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва. Гэта дата не проста вяртае нас да падзей Вялікай Айчыннай вайны, але і вучыць цаніць тое, што было зроблена пасляваеннымі пакаленнямі і нашымі сучаснікамі. Гады акупацыі прадэманстравалі людзям сапраўднае значэнне такіх паняццяў, як свабода, суверэнітэт і незалежнасць. З той пары змянілася чатыры пакалення беларусаў. Але памяць аб героях, якія падарылі нам будучыню, жыве ў нашых сэрцах. У ёй шмат болі, але яшчэ больш – гонару. Мы разумеем, что з’яўляемся носьбітамі гена пераможцаў. Але сёння мала падхапіць гістарычная знамя Перамогі нашых бацькоў і дзедаў, неабходна з гонарам несці яго і перадаць дзецям, захаваць мір на роднай зямлі.

 

 

Аляксей Валянцінавіч адзначыў, што квітнеючая Беларусь – самы лепшы помнік загінуўшым у барацьбе з фашызмам. Наша грамадства развіваецца стабільна і дынамічна. І мы працягваем рухацца ў стваральным накірунку. Будучыня нашай краіны патрабуе ад нас настойлівасці, энергіі і добрасумленнай працы. Толькі ў такіх умовах можна ўмацаваць родную Беларусь, развівать яе эканоміку і самабытную культуру.

 

 

-- У жыцці кожнага народа ёсць асаблівыя даты і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы, выклікаюць найвышэйшы духоўны пад’ём і адзінства ўсіх грамадзян, -- падкрэсліў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Шчучынскай выбарчай акрузе Павел Міхалюк. – Для Беларусі такой вехай з’яўляецца Дзень вызванення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэтая дата і стала Днём Незалежнасці. Яна – сімвал мужнасці і стойкасці беларускага народа, самаадданай барацьбы падпольшчыкаў і партызан, руплівай працы тых, хто падымаў рэспубліку з руін, хто рабіў і робіць усё для шчасця і дабрабыту. Сёння ад кожнага з нас, ад нашай працы, ініцыятывы і грамадзянскай пазіцыі залежыць будучыня раёна, вобласці і краіны.

 

 

Сімвалічна, что менавіта ў день Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Кнігу Славы Шчучынскага раёна былі ўнесены новыя імёны – былога дырэктара Шчучынскага прадпрыемста меліярацыйных сістэм Аляксандра Астрауха (пасмяротна) і дырэктара Палаца творчасці дзяцей і моладзі Ірэны Дзегцяровай.

 

 

Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ўсклалі да помніка на брацкай магіле кветкі.

 

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!