У ДРБУ-161 паведамілі, колькі кіламетраў дарог будзе адрамантавана сёлета

Рамонту дарог у нашым раёне надаецца вялікая ўвага: толькі ў мінулым годзе работнікі ДРБУ-161 прывялі ў парадак 21 кіламетр дарожнага пакрыцця, а сёлета плануюць аднавіць яшчэ 17,5 кіламетра.

 

 – Пачнём рамонтныя работы прыкладна ў сярэдзіне сакавіка, калі надвор’е стане больш цёплым, – гаворыць выконваючы абавязкі начальніка ДРБУ-161 Алег Людвігавіч Ціцяк. – У першую чаргу возьмемся за найбольш зношаныя дарогі, дзе назіраецца інтэнсіўны рух. Так, капітальна адрамантуем дарогі Пратасаўшчына-Дэмбрава-Астрына (2,7 кіламетра) і Бершты-Новы Двор-Бакшты-Старадворцы (1 кіламетр). Таксама прывядзём у парадак дарогі Шчучын-Дэмбрава-Скідзель (2,4 кіламетра), Жалудок-Першамайск (4 кіламетры), Дзярж. шаша-Каменка-Савейкі (3,7 кіламетра), Шынкаўцы-Вострава (2,2 кіламетра) і Вялікае Мажэйкава-Мураванка (1,5 кіламетра).
Паралельна работнікі ДРБУ-161 будуць ажыццяўляць ямачны рамонт сельскіх дарог, каб зрабіць рух па іх больш камфортным і бяспечным.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!