Работнікі ДРБУ-161 працягваюць добраўпарадкаванне дарог і гарадскіх двароў
Работнікі ДРБУ-161 прывялі ў парадак пад’язную дарогу да гарадскіх могілак, якія знаходзяцца па-за “кальцавой”. Тут дарожнікі па-новай заасфальтавалі 1075 квадратных метраў.
-- Спачатку зрабілі ямачны рамонт, а потым паклалі выраўніваючы слой асфальту, -- гаворыць старшы майстар ДРБУ-161 Алег Людвігавіч Ціцяк. – Фінішны слой закатваць не сталі, бо гэта эканамічна немэтазгодна. Затое зрабілі зручны пад’езд да могілак.
Таксама дарожнікі добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю да будынка былога інтэрната ля СШ №2 г. Шчучына, які хутка будзе пераабсталяваны пад 12-кватэрны жылы дом для маладых спецыялістаў. Згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі тут на плошчы 360 квадратных метраў спачатку паклалі ніжні слой, а пасля – фінішны таўшчынёй 3 сантыметры. Цяпер навасёлы змогуць трапіць дадому бяспечна і без перашкод.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.