Сёння стартуе тыдзень лесу

Добраму пачыну, што стаў у нашай краіне традыцыяй, ужо адзінаццаць гадоў. На гэты раз маштабная “зялёная акцыя” прысвечана Году малой радзімы і аднаўленню масіваў, што пацярпелі ад шкоднікаў лесу.

 – Кожны дзень з 14 па 21 красавіка абяцае быць насычаным добрымі справамі, – зазначае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Шчучынскага лясгаса Віктар Станіслававіч Маркевіч. – У Тыдні лесу па традыцыі актыўны ўдзел прымаюць не толькі работнікі нашага лясгаса, але і валанцёры, школьнікі, працоўныя калектывы райвыканкама, міліцыі, РАНС і многіх іншых арганізацый і прадпрыемстваў. Дарэчы, усе, хто мае намер паўдзельнічаць у Тыдні лесу, могуць звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва, дзе для іх абавязкова вызначаць фронт работ, забяспечаць пасадачным матэрыялам і неабходным інвентаром.


Увогуле ў лясніцтвах Шчучыншчыны пад новыя пасадкі ў Тыдзень лесу адведзена 12,7 гектара, а больш чым на 18 га лясныя масівы будуць дапаўняцца маладымі дрэўцамі. Плануецца і ачыстка лясоў ад смецця. Жыхары нашага раёна заўжды актыўна ўдзельнічаюць у такіх экалагічных акцыях.
Таццяна ВАЛЯНЦІНАВА. 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!