Свята беларускага слова прайшло ў СШ №2 г. Шчучына

На базе СШ №2 г. Шчучына прайшло раённае свята, літаратурна-музычная кампазіцыя “Гучы, маё роднае слова!”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

 

 

Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць пазнаёміцца з выставай твораў беларускіх аўтараў, ілюстрацыямі да вядомых твораў.

 

 

 

 

 

У рамках свята прагучалі вершы і песні ў выкананні вучняў СШ №2 г. Шчучына Лізаветы Шпоркі, Навадворскага дз/с-СШ Анастасіі Аборшкі, гімназіі г. Шчучына Марыі Кукурузы, Паліны Бекіш, СШ №1 г. Шчучына Арцёма Чакаева, Орлеўскага дз/с-СШ імя С.П. Шупені Арцёма Грома, Васілішкаўскай СШ Анастасіі Мыслівец, Надзеі Філімонавай, СШ №3 г. Шчучына Арыны Бурдзей, Дар’і Гардзейчык, Дар’і Лойкі, Жалудоцкай СШ імя В.Урублеўскага Вадзіма Васюка, Галавічпольскага дз/с-СШ Вікторыі Міхальцавай, Кіры Паўлюкевіч, Астрынскай СШ імя А.С.Пашкевіч (Цёткі) Дзіяны Лябецкай, Ілоны Жылук, Каменскага дз/с-СШ Марыі Смалянскай. Вучні Дэмбраўскага дз/с-СШ падарылі дынамічны і жыццярадасны танец “Кадрыля”.

 

 

Услаўлялі родную мову і мясцовыя паэты Алена Чаславаўна Букатовіч – настаўнік Першамайскага дз/с-СШ, Наталля Лявонаўна Цвірко – настаўнік Скрыбаўскага дз/с-СШ, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Рычард Станіслававіч Бялячыц, дэкламуючы свае вершы.

 

 

 

 

 

Атрымалася сапраўднае свята беларускага слова, якое натхняе, ад якога адчуваеш цяпло роднай зямлі, роднага дома.

 

 

Няхай заўсёды гучыць беларускае слова!

 

 

Яніна МЫСЛІВЕЦ,

метадыст  ДУ “Шчучынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!