Шчучынцы востраць лыжы!
Пасля напружанага працоўнага дня хочацца адпачыць і набрацца сіл. Адных выратоўвае цішыня і гарбата, другіх – тэлевізар або камп’ютар. У супрацоўнікаў райвыканкама свой рэцэпт эфектыўнага адпачынку.
Нядаўна вечарам яны дружна выйшлі на стадыён першай гарадской школы, каб праехацца з ветрыкам на лыжах. Хто не паспеў набыць спортінвентар, узяў на пракат у ДЮСШ. Вясёлыя, бадзёрыя ўдзельнікі вячэрняга прабегу спачатку толькі спрабавалі свае сілы. Круг, другі, трэці, – і вось ужо пачуўся спартыўны вокліч “Лыжню!”.
А як падтрымлівалі лыжнікаў балельшчыкі, якіх сабралася нямала! Спартыўны дух , гарачая гарбата і сяброўскае плячо зрабілі той зімовы вечар асаблівым. Такія нефармальныя спартыўныя сустрэчы не толькі згуртоўваюць калектыў, але даюць новыя сілы для добрых спраў у працоўныя будні.
Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.