Са святам, мілыя жанчыны!

Свет кветак Таццяны Якаўлевай.

Фота Ганны КАСПЕР.

 

Мілыя, цудоўныя жанчыны!

 

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з чароўным святам вясны і прыгажосці – Днём жанчын.
Гэты радасны дзень дорыць нам яшчэ адну магчымасць выказаць словы бязмежнай удзячнасці нашым дарагім матулям, клапатлівым бабулям, любым сёстрам, каханым жонкам, мілым дочкам. Менавіта вы напаўняеце сапраўдным сэнсам наша існаванне, робіце яго больш змястоўным і радасным. Ваш талент і вопыт, мудрасць і цярпенне запатрабаваны ва ўсіх сферах эканомікі і грамадскага жыцця. Любыя жыццёвыя нягоды адступаюць перад вашай душэўнай шчодрасцю, чароўнымі ўсмешкамі і абаяльнасцю.

 

 

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, маладосці і прыгажосці, шчасця, кахання і дабрабыту. Няхай удача і поспех спадарожнічаюць усім вашым пачынанням, няхай радуюць вас вашы дзеці, унукі і праўнукі, а жыццё будзе доўгім і плённым.

 

Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт.
Прэзидыум Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!