3 сакавіка ў Шчучыне на плошчы Свабоды адбудзецца свята “Масленіца”
Создано Сергей Касперчук 20.02.2024 в 12:23
Масленічныя гулянні ў раённым цэнтры пройдуць у нядзелю, 3 сакавіка. У Шчучыне святочная пляцоўка разгорнецца на плошчы Свабоды.
З самой раніцы па плошчы будзе арганізавана работа дзіцячых атракцыёнаў, святочны кірмаш і тэматычныя фотазоны, дэгустацыя масленічных страў. У праграме свята -- правядзенне атракцыёна “Масленічны слуп”.
З 11.00 гадзін пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне, кульмінацыяй якога стануць "Праводзіны зімы" са спальваннем пудзіла Масленіцы. Свята прадоўжыць канцэртная праграма народнага ансамбля народнай песні “Ярыца” (г. Масты) і выступленне творчых калектываў Шчучынскага раёна.
Сяргей КАСПЯРЧУК.