Работнікі РУП ЖКГ прынялі ўдзел у раённым суботніку
Гэта добра ведаюць работнікі РУП ЖКГ, таму масава выйшлі на раённы суботнік. Камунальнікі ўбіраюць вуліцы і двары, падмятаюць тратуары і аўтамабільныя стаянкі, вывозяць сухое лісце і смецце. Прычым наводзяць парадак не толькі ў самім Шчучыне, але і за межамі горада.
Калі мы прыехалі на тэрыторыю ачышчыльных збудаванняў РУП ЖКГ, якія размяшчаюцца на ўскрайку лесу ля трасы М6, тут ва ўсю кіпела работа: жанчыны – спецыялісты лабараторый – з граблямі і венікамі ў руках збіралі ў кучы мінулагодняе лісце і сухое галлё, а мужчыны грузілі смецце ў кузаў грузавіка і вывозілі. Літаральна праз гадзіну прылеглая да вытворчага аб’екта тэррыторыя была прыбрана.
– Ачышчыльныя збудаванні з усіх бакоў акружаны лесам, – гаворыць лабарант з дзесяцігадовым стажам Святлана Браніславаўна Новік. – Каб тут заўсёды быў парадак, рэгулярна арганізоўваем суботнікі. Пад’яздную дарогу і ўвогуле падмятаем кожны тыдзень. Зразумела, самую цяжкую работу бяруць на сябе мужчыны, за што ім вялікі дзякуй! Разам нам удаецца падтрымліваць чысціню на нашым вытворчым аб’екце.
Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.