Палатно адзінства, памятны знак Шчучыншчыны і "Шэрлак Холмс": у райцэнтры адзначылі Дзень народнага адзінства

Ёсць у нас шмат святаў, якія аб'ядноўваюць беларусаў, сімвалізуюць наша слаўнае мінулае, сучаснасць і будучыню. Сёння да іх далучылася яшчэ адно – Дзень народнага адзінства – свята міру і згоды ўсіх людзей. Шчучын гаманіў увесь дзень.

Яркім і запамінальным было афіцыйнае адкыццё свята. Над плошчай Свабоды лунаў гімн Рэспублікі Беларусь, які шчучынцы выканалі разам з ганаровымі грамадзяне горада.

--  Упершыню ў гісторыі нашай краіны мы адзначаем новае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства, -- звярнуўся да землякоў старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі.

-- Закладваецца новая традыцыя -- аб'яднанне сапраўдных патрыётаў. На плошчы сабраліся таленавітыя і працавітыя людзі, смелыя і надзейныя, адданыя сваёй справе і дзяржаве, згуртаваныя адной мэтай -- захаваць краіну для будучых пакаленняў. Усе вы -- тыя, хто праявіў сваю грамадзянскую пазіцыю і сваю салідарнасць у працы, сапраўдныя творцы гісторыі нашага раёна і нашай краіны. Вам Шчучыншчына абавязаная сваім слаўным мінулым, стабільным сапраўдным, упэўненасцю ў лепшую будучыню. Галоўная задача цяперашняга пакалення  -- захаваць і памножыць бясцэнны вопыт бацькоў і дзядоў, быць годнымі прадаўжальнікамі стваральных традыцый. Сёння Шчучыншчына ўпэўнена глядзіць у будучыню. Выконваюцца асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. На высокім узроўні працуюць флагманы прамысловасці раёна. Прадукцыя шчучынскіх прадпрыемстваў заваявала заслужаны аўтарытэт сярод спажыўцоў і карыстаецца попытам як на ўнутраным, так і на знешнім рынках. Сельскагаспадарчы сектар эканомікі таксама развіваецца і радуе сваімі поспехамі. Хлебаробы і жывёлаводы ўносяць значны ўклад у эканамічны дабрабыт раёна.  Уводзяцца ў строй шматлікія вытворчыя аб'екты, жыхары горада і раёна атрымалі рэальную магчымасць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. Без перабояў працуюць прадпрыемствы транспарту, энергетыкі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аказваюць паслугі насельніцтву вузлы электрычнай і паштовай сувязі, гандлю і грамадскага харчавання. Ганарымся мы і вынікамі развіцця сацыяльнай сферы. Дасягненні нашых медыкаў і  педагогаў, работнікаў культуры і спартсменаў з'яўляюцца агульнапрызнанымі і не маюць патрэбы ў пацверджанні. У раёне адзначаецца станоўчая дынаміка ў сферы занятасці, адладжана сістэма сацыяльнай абароны насельніцтва.

 Яшчэ раз хачу выказаць словы вялікай падзякі тым, хто сваім талентам, працай, энергіяй ўнёс неацэнны ўклад у стварэнне матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу горада і раёна: гэта перш за ўсё нашы ветэраны, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, работнікі адукацыі, аховы здароўя, культуры, спецыялісты іншых галін, прадпрымальнікі. Сёння шчучынцы адзіныя ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Толькі сумеснымі імкненнямі мы можам дасягнуць росквіту і дабрабыту нашай краіны. Толькі ў адзінстве і згодзе наш народ -- вялікая сіла.

Вядучыя мерапрыемства Вольга Аброшка і Дзмітрый Паноў яшчэ раз нагадалі ўсім пра падзеі, якія адбыліся 17 верасня 1939 года і мелі вялікае гістарычнае значэнне. Сотні вуліц па ўсёй краіне названы ў гонар гэтай даты. Не стаў выключэннем і наш Шчучын. Шыльды з надпісам «Вуліца 17 верасня» красуюцца на дамах жыхароў адной з галоўных вуліц горада ўжо не адзін дзясятак гадоў. Сёння на гэтай вуліцы знаходзяцца важныя аб'екты нашага горада: кампанія "Праймілк", Шчучынскі філіял адкрытага акцыянернага таварыства "Молочный Мир", раённы вузел паштовай сувязі, гастраном "Цэнтральны", аптэка № 6 і многія іншыя. Вуліцы з аднайменнай назвай ёсць у гарадскім пасёлку Жалудок, аграгарадку Скрыбаўцы і ў вёсцы Дамоўцы Мажэйкаўскага сельсавета.

Адметна, што спецыяльна да свята рукамі майстроў нашага раёна было створана палатно адзінства, якое сімвалізуе згуртаванасць, згоду і салідарнасць усіх жыхароў Шчучыншчыны, аб'яднаных адной гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным пачуццём павагі адзін да аднаго. Палатно ўвабрала ў сябе адметныя асаблівасці і каларыт кожнага з 11 сельскіх саветаў. Раскрылі памятнае палатно старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі і старшыня Шчучынскага раённага Савета дэпутатаў Ганна Хвядюк.

Кожны сельскі савет дасягнуў пэўных поспехаў, кожны ўнікальны і індывідуальны. Да святкавання Дня народнага адзінства быў распрацаваны і выпушчаны памятны Знак адзінства Шчучынскага краю, які быў уручаны кожнаму старшыні сельвыканкама і кіраўнікам гаспадарак раёна.

Не засталіся без увагі дасягненні дзяцей і моладзі. Заахвочванне са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі атрымалі вучань 5 класа Шчучынскай дзіцячай школы мастацтваў, баяніст Мікалай Дзядзенка, вучаніца 6 класа, піяністка Яўгенія Яўтушык, вучань 3 класа, флейтыст Цімафей Яўтушык, выпускнік па класу акардэона Данііл Чарнавокі.

Падзяку за ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, актыўны ўдзел у раённых мерапрыемствах, захаванне маральных каштоўнасцей і  ўмацаванне воінскіх традыцый атрымаў кіраўнік праваслаўнага ваенна-патрыятычнага клуба «Дружына» ПТДіМ Павел Найда.

Падзяку за працяг і ўмацаванне народных традыцый атрымаў і ўзорны тэатр «Звычайны цуд» аддзела культуры і вольнага часу «Астрынскі Дом культуры і тэатральнай творчасці» (кіраўнік Наталля Лукіна).

Працягам свята стала цудоўная канцэртная праграма “Мы -- адзінае цэлае!»

 Сваімі песнямі радавалі таленавітыя артысты РЦКіНТ Дзмітрый Паноў, Таццяна Ціцяк,  Валянціна Маркевіч, Алёна Касатава, Віталіна Панімаш, Дзмітрый і Дар'я Паварга, ансамбль беларускай песні "Медуніцы" Шчучынскага РЦКіНТ, ансамбль «Рапсодыя» Шчучынскай ДШМ, выхаванцы Шчучынскага Палаца творчасці дзяцей і моладзі і ДШМ і іншыя.

 

 Сапраўдны эмацыянальным было выступленне папулярнай мінскай кавер-групы "Шэрлак Холмс", святочная дыскатэка  і маляўнічы феерверк, які стаў яркім фінальным акордам свята.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!