Намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ігар Аверка і прафсаюзны лідар аграрыяў Генрых Юрэвіч павіншавалі меліяратараў Шчучынскага раёна з прафесійным святам і ўручылі ўзнагароды
Напярэдадні Дня меліяратара першы намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Ігар Аверка і прафсаюзны лідар аграрыяў Генрых Юрэвіч наведалі Шчучынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм, дзе сустрэліся з працоўным калектывам і павіншавалі работнікаў арганізацыі з надыходзячым прафесійным святам. У той жа дзень перадавікам прадпрыемства былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.
Дзякуючы высокаму прафесіяналізму, адказнасці і сумленнаму стаўленню да сваіх абавязкаў меліяратары Шчучыншчыны заўсёды былі і застаюцца надзейнымі партнёрамі аграрыяў. Павышаючы эфектыўнасць выкарыстання зямельных і водных рэсурсаў меліяратары ствараюць спрыяльныя ўмовы для атрымання ўстойлівага ўраджаю культур, чым робяць неацэнны ўнёсак у развіццё сельскай гаспадаркі нашага рэгіёна. Сёлета Дзень меліяратара праходзіць пад знакам Года якасці, 80-годдзя са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 120-годдзя прафсаюзнага руху ў Беларусі. Гэтыя круглыя даты натхняюць меліяратараў Шчучыншчыны на дасягненне новых працоўных вышынь.
– Безумоўна, стратэгічна важным кірункам развіцця нашага раёна з’яўляецца сельская гаспадарка, – адзначыў Ігар Аверка. – У нашым раёне вырабляецца каля дзесяці адсоткаў ад усёй таварнай сельскагаспадарчай прадукцыі Гродзенскай вобласці. За мінулы год мы вырабілі больш за 150 тысяч тон малака, больш за 13 тысяч тон ялавічыны, больш за 15 тысяч тон свініны. Летась мы сабралі больш за 160 тысяч тон збожжа і 25 тысяч тон рапсу. На адну карову было надоена каля васьмі тысяч тон малака. Гэта выдатныя лічбы для нашага раёна. Дасягненне такіх вынікаў складваецца дзякуючы зладжанай працы ў тым ліку і меліяратараў. У Шчучынскім раёне налічваецца больш за 28 тысяч гектараў меліярыраваных земляў. Захаванне гэтых земляў у аптымальным стане – карпатлівая і важная праца. Прыміце шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам. Дзякуй вам за прафесіяналізм і адданасць сваёй справе.
Да слоў Ігара Аверкі далучыўся прафсаюзны лідар аграрыяў Генрых Юрэвіч. Ён адзначыў, што за сумленнай штодзённай працай нельга забывацца пра сваё здароўе. Паправіць яго можна ў прафсаюзных здраўніцах. Тым больш што для членаў прафсаюза вялікую частку кошту пуцёўкі аплачвае прадпрыемства, а грашовую дапамогу на аздараўленне аказваюць пярвічная і раённая прафсаюзныя арганізацыі.
Узнагароды за сумленную працу і высокія прафесійныя якасці атрымалі супрацоўнікі Шчучынскага ПМС у гэты дзень. Ва ўрачыстай абстаноўцы з рук Ігара Аверкі і Генрыха Юрэвіча грашовыя прэміі і граматы атрымалі Віктар Сняжко, Юрый Казун, Віктар Сеўка, Аляксей Серыкаў, Андрэй Стасюкевіч, Ала Корабава, Станіслаў Палуян, Уладзімір Бандарцоў, Уладзіслаў Радзеўскі і Віктар Удота. Таксама ўзнагароды і падзякі атрымалі іншыя работніка Шчучынскага ПМС.
Алег ШЫШЛОЎСКІ.
Фота аўтара.