На стадыёне сярэдняй школы № 1 прайшло спартыўнае мерапрыемства па здачы нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-спартыўнага комплексу

 

У суботу на стадыёне сярэдняй школы № 1 адбылося спартыўнае мерапрыемства па здачы нарматываў дзяржаўнага фізкультурна-спартыўнага комплексу Рэспублікі Беларусь. Падтрымаць сваю спартыўную форму, праверыць сілу і спрыт змаглі жыхары нашага раёна рознага ўзросту.

 

Усе жадаючыя маглі здаць нарматывы, якія складаліся са спартыўных практыкаванняў. У залежнасці ад узросту ў іх уваходзілі скачкі ў даўжыню з месца, адцісканні, падцягванні, чаўночны бег, бег на 30, 800, 1000, 1500 i 3000 метраў, а таксама нахілы ўперад і падыманне тулава са становішча лежачы на спіне. Удзельнікамі мерапрыемства сталі школьнікі, прадстаўнікі сельсаветаў і арганізацый Шчучынскага раёна.

 

 

У адпаведнасці з вынікамі нарматываў удзельнікі спартыўнага мерапрыемства змогуць атрымаць нагрудныя значкі рознай вартасці: бронзавай, срэбнай і залатой.

 

Сваім меркаваннем аб спартыўным мерапрыемстве з намі падзяліўся дырэктар раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Віктар Струкель:

 

–Па сутнасцінарматывы дзяржаўнага фізкультурна-спартыўнага комплексу – гэта аднаўленне практыкі па здачы нарматываў у савецкія часы “Гатовы да працы і абароны”. Такія спартыўныя мерапрыемствы дапамагаюць рознабакова развіваць фізічныя якасці і здольнасці насельніцтва. Каардынацыя, нахілы, хуткасць, скачкі, падцягванні, кросавая і спрынтарская падрыхтоўка ўсё гэта аб’ядноўваецца ў адзіны ўніверсальны спартыўны комплекс, што вельмі добра.

 

Алег ШЫШЛОЎСКІ.

Фота аўтара.

 

 

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!