На днях урок фінансавай граматнасці прайшоў у гімназіі г. Шчучына
У пачатку верасня ў нашай краіне стартавала акцыя “Твае першыя фінансы”, якая праводзіцца ААТ “Белаграпрамбанк” штогод, пачынаючы з 2014 года. Урокі па фінансавай граматнасці прадстаўнікі банка праводзяць у пяцікласнікаў. Сёлета ўдзельнікамі праекта стануць каля 103 тысяч школьнікаў па ўсёй рэспубліцы.
На днях урок фінансавай граматнасці прайшоў у гімназіі г. Шчучына. Намеснік начальніка РКЦ №11 у г. Шчучыне Лілія Станіславаўна Балдзіна і начальнік аддзела рознічных паслуг Аляксандр Яўгеньевіч Казлоў расказалі гімназістам аб тым, наколькі важна добра разбірацца ў няпростай фінансавай навуцы, каб умець правільна распараджацца сваімі грашовымі сродкамі. Рабяты даведаліся, адкуль пачалася гісторыя зберажэнняў, чаму іх лепш захоўваць у банку, якія бываюць уклады, чым зручная пластыкавая картка і інш.
Кожны гімназіст атрымаў у падарунак яркі зборнік тэматычных расказаў на беларускай мове “Твае першыя фінансы”, у якім, акрамя фінансавых казак, гісторый аб узнікненні грошай, укладаў, крэдытаў, парад па правільным выкарыстанні зберажэнняў, дабавіўся цэлы раздзел цікавых галаваломак і рэбусаў з яркімі ілюстрацыямі, табліцамі і малюнкамі.
Дарэчы, падчас правядзення щрока па фінансавай граматнасці гімназісты таксама паспяхова разгадвалі розныя рэбусы і галаваломкі.
Ганна РУДСКАЯ. Фота аўтара.