На базе аграсядзібы “Лябёдка” Шчучынскага раёна прайшоў першы рэспубліканскі фестываль “Крэатыўны ўзрост”

У ім прынялі ўдзел людзі пажылога ўзросту са Шчучынскага, Гродзенскага, Воранаўскага, Дзятлаўскага і Лідскага раёнаў.  

Свята сабрала нераўнадушных, творчых і ініцыятыўных людзей. Сваёй пластыкай здзівілі вопытныя чырлідынгісткі з Лідскага ансамбля “Супербабулі”. Цудоўныя авангардныя нарады прадэманстравалі прыгажуні з Воранаўскага раёна. Артыстызмам  і харызмай пакарылі гледачоў госці з Дзятлаўскага раёна. Цудоўнымі песнямі парадаваў шчучынскі хор ветэранаў.

Актыўна працавалі разнастайныя тэматычныя пляцоўкі: “Здаровае жыццё”, “Бабулін куфар” і іншыя. Праходзілі майстар-клас па скандынаўскай хадзьбе, роспісу велікодных яек, прыгатаванню беларускіх страў. З задавальненнем танцавалі ўсе побытавыя танцы: “Падыспань”, “Кракавяк”, “Польку” і іншыя. Папулярнасцю карыстаўся фіта-бар “Травяная аптэка”, які арганізавалі работнікі КСУП «Саўгас «Вялікае Мажэйкава». Майстар-клас па карыстанні інтэрнэт-банкінгам і знаёмства з праграмай “Клопат” прапанавалі прадстаўнікі ААТ “Белаграпрамбанк”.

 

Свята атрымалася сапраўды яркім і цікавым. Добрыя песні і цудоўныя танцы падаравалі ўсім бадзёры настрой. Дарэчы, фестываль пройдзе яшчэ ў шасці аграсядзібах краіны.

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.

Добавить комментарий

CAPTCHA
Этот вопрос задается для того, чтобы выяснить, являетесь ли Вы человеком или представляете из себя автоматическую спам-рассылку.
Fill in the blank.