95-ы май Таццяны Осіпавай

У гэтыя сонечныя майскія дні свой 95-гадовы юбілей адзначыла ветэран Вялікай Айчыннай вайны Таццяна Сяргееўна Осіпава. Павіншаваць з гэтай нагодай юбіляра сабраліся не толькі родныя і блізкія людзі, але і кіраўніцтва раёна, былыя калегі, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый Шчучыншчыны.

Старшыня  райвыканкама Сяргей Васільевіч Ложэчнік падзякаваў ветэрану за мірнае неба і пажадаў моцнага здароўя і дабрабыту. У падарунак -- кветкі, Ганаровая грамата і грашовая прэмія. Да шчырых віншаванняў далучыліся старшыня раённага Савета дэпутатаў Ганна Станіславаўна Хвядзюк, старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч, старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын” Святлана Уладзіміраўна Шанчук і іншыя.

З падарункамі завіталі да Таццяны Сяргееўны дырэктар Шчучынскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Вануш Рубікавіч Навасардзян і яго калегі. Гэтай арганізацыі жанчына аддала не адзін год свайго жыцця, таму гасцям была асабліва рада, цікавілася чым жыве філіял сёння.

Хочацца адзначыць, што нягледзячы на свой паважны ўзрост і праблемы са здароўем, Таццяна Сяргееўна Осіпава не губляе аптымізму. Яе бадзёраму настрою можна толькі пазайздросціць. Можа таму, што побач -- дзеці, унукі і праўнукі, якія акружылі клопатам і любоўю свайго роднага чалавека.

Ганна КАСПЕР. Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!