Усе дарогі вядуць на “Алімп”

Сёння на стадыёне “Алімп” прайшлі фінальныя спаборніцтвы спартакіяды сельсаветаў Шчучынскага раёна. У спартыўным мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш 10 каманд.

Прывітала прысутных і пажадала ім яркіх перамог намеснік старшыні Шчучынскага райвыканкама Г.С. Хвядзюк.

На працягу чатырох гадзін на стадыёне праходзілі спаборніцтвы па міні-футболе, шашкам, гіравому спорту, дартсу, лёгкай атлетыцы…

Як заўсёды цікава і ярка праходзіла перацягванне каната. Паказалі клас спартыўныя сем’і Шчучыншчыны. Яны ўдзельнічалі ў лёгкаатлетычнай эстафеце, дэманстравалі здольнасці ў гімнастыцы, дартсе, баскетбольных кідках.

Сёлета пераможцамі раённай спартакіяды сталі Васілішкаўскі, Ражанкаўскі і Дэмбраўскі сельскія саветы. Лідары вызначыліся і ў асабістых заліках.

Усе прызёры былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і кубкамі. Лепшыя спартыўныя сем’і (першае месца заваявала сям’я Кранцэвіч з Гурнофеля) атрымалі ўзнагароды ад РК БРСМ.

Ганна КАСПЕР.

Фота аўтара.

Больше фото здесь

Больше фото здесь

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!