Магазін з шырокім спектрам паслуг

Магазін будаўнічых матэрыялаў РУП ЖКГ “СтройДом”, які ўтульна размясціўся амаль у самым цэнтры Шчучына, карыстаецца нязменнай папулярнасцю сярод тых, хто распачаў дома рамонт. Яно і зразумела: тут ёсць усё, каб прывесці сваё жыллё ў парадак.

-- У нас на плошчы 131 квадратны метр прадстаўлена звыш 1500 найменняў рознай прадукцыі па прывабным кошце, -- гаворыць загадчыца магазіна «СтройДом» Святлана Аляксандраўна Галубіч. – Уся яна размешчана на зручных стэндах і прасторных паліцах. Тут можна набыць усё неабходнае для будаўніцтва дома: сантэхніку, крапеж, фарбы, лакі, сухія сумесі, керамічную плітку і іншае. Нашы спецыялісты выдатна разбіраюцца ва ўсім гэтым, таму з задавальненнем дапамогуць вызначыцца з выбарам тавару. Пры неабходнасці дапаможам кліенту даставіць пакупкі дадому.

Між іншым, РУП ЖКГ з’яўляецца адзіным афіцыйным прадстаўніком беларускай кампаніі “Керамін” на Шчучыншчыне. Пакупнікі могуць набыць у магазіне “СтройДом” любую керамічную плітку, якую выпускае гэтае прадпрыемства. Калі той, што спадабалася, не акажацца ў наяўнасці, яе даставяць сюды за кароткі тэрмін. У падарунак кліент атрымлівае індывідуальны 3D праект ваннай. Спецыялісты падлічаць неабходную колькасць будматэрыялаў для яго рэалізацыі, каб не прыйшлося пераплачваць за лішняе. Дастаткова ўказаць плошчу і планіроўку памяшкання, і праз лічаныя хвіліны вам прадэманструюць, як будзе выглядаць абноўленая ванная.

-- Яшчэ адной нашай папулярнай паслугай з’яўляецца пракат прафесійнага электраінструмента і будаўнічага абсталявання, -- зазначае гандлёвы агент магазіна “СтройДом” Яўгенія Уладзіміраўна Галубіч. – Даём людзям у часовае карыстанне пілы, шрубавёрты, дрылі, электралобзікі, трымеры, газонакасілкі, бетонамяшалкі і іншую тэхніку. Цяпер, каб спілаваць старое дрэва, скасіць траву або сабраць новую мэблю, зусім не трэба набываць дарагі інструмент, можна ўзяць яго ў нас напракат на неабходны тэрмін. Дарэчы, працуем мы без перапынку на абед і выхадных.

Некалькі месяцаў таму у магазіне “СтройДом” адкрыўся аддзел рытуальных тавараў. Калі напаткала гора, можна звярнуцца сюды, і вам акажуць поўны спектр паслуг. Нацэнка на ўсё тут мінімальная, а калі ў арганізацыі пахавання будзе задзейнічана рытуальная брыгада РУП ЖКГ, то заказчык атрымае зніжку ў памеры 10% на ўвесь набыты тавар.

Аляксандр КАСПЯРЧУК.
Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен, Telegram и Viber!