Летась у Шчучынскім раёне ўведзена ў эксплуатацыю 8878 квадратных метраў жылля

На сумесным пасяджэнні райвыканкама і сесіі раённага Савета дэпутатаў была прааналізавана работа будаўнічай галіны.
Намеснік старшыні райвыканкама Яўгеній Вінча адзначыў, што летась у раёне выканана будаўніча-мантажных работ на суму 61,6 млн рублёў, тэмп росту склаў 115,1%. Аб'ём падрадных работ выкананы будаўнічымі арганізацыямі раёна на суму 66 млн рублёў, або 122,8% да аналагічнага перыяду мінулага года. Уведзена ў эксплуатацыю 8878 квадратных метраў жылля, што складае 93,5% гадавога задання. У 2024 годзе праведзены капітальны рамонт 6 жылых дамоў агульнай плошчай 11 тыс. кв. метраў, перакладка цепласетак выканана працягласцю 2,7 км, або 106,5%. ДРБУ-161 выканана работ больш на 10 млн рублёў, у раёне адрамантавана 48 км дарог.
“Дзянніца”.