Калектывы Шчучынскага раёна прынялі ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы»

 

У мінулую суботу ў гасціным горадзе Гродна адбыўся абласны фестываль рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», які сабраў на абласной пляцоўцы аматараў традыцыйнай культуры Гродзеншчыны.

 

Калектывы Шчучынскага раёна на высокім узроўні прадставілі Шчучынскі край і традыцыйную культуру, якая з павагай захоўваецца на нашай зямлі.

 

У выстаўцы-кірмашы вырабаў майстроў народнай творчасці і брэндавай сувенірнай прадукцыі прымалі ўдзел работнікі аддзела рамеснай дзейнасці і народнага мастацтва, якія прадстаўлялі на фестывалі брэндавы сувенір – Шчупака.

 

Узорны фальклорны калектыў «Скарбоначка» Дэмбраўскага СДФ прадставіў пад жывы акампанемент Генадзя Панова і Аляксандра Валошкіна танцавальную кампазіцыю «Вянок вясковых танцаў». За цудоўнае выступленне калектыў узнагароджаны дыпломам 3 ступені ў намінацыі «Фальклорны танцавальны калектыў». Удзельнік «Скарбоначкі» Захар Сухоцкі заваяваў дыплом «За самабытнасць акцёрскага майстэрства» за побытавы танец «Жабка».

 

 

Песенны фальклор на фестывалі быў прадстаўлены народным фальклорным гуртом «Вяргіня» і аматарскім аб’яднаннем «Весялуха» Ракавіцкага ДК. Калектывы атрымалі дыплом «За дзейсную папулярызацыю абрадавых і святочных традыцый Гродзенскага Панямоння», а таксама дыплом 3 ступені ў намінацыі «Дарослы фальклорны ансамбль». Таксама народны фальклорны гурт «Вяргіня» быў узнагароджаны дыпломам «За значны ўклад у захаванне і папулярызацыю нацыянальна-духоўных, культурных каштоўнасцей».

 

Алена КАСПЕР, вядучы метадыст Шчучынскага РЦКіНТ.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!