Ход – і ў “дамкі”

У тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў традыцыйны турнір па рускіх шашках сярод людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адметна, што сёлета геаграфія спаборніцтваў значна пашырылася: пазмагацца за перамогу з гаспадарамі турніру прыехалі шашысты з Мастоўскага, Лідскага і Гродзенскага раёнаў.

 

Спачатку прайшлі камандныя спаборніцтвы, у якіх мацнейшай аказалася зборная Лідчыны. Другое і трэцяе месцы занялі адпаведна каманды Мастоўскага і Шчучынскага раёнаў. Прызёры былі ўзнагароджаны кубкамі і дыпломамі.

 

Затым у барацьбу за асабістыя медалі ўключыліся мацнейшыя шашысты. І тут не было роўных шчучынцу Андрэю Каханоўскаму, які абыграў усіх сваіх апанентаў і заваяваў “золата”. На другой і трэцяй прыступцы п’едэстала размясціліся адпаведна Наталля Арлоўская (Ліда) і Віялета Жураўлёва (Масты).
У той дзень увогуле не было прайграўшых: усе ўдзельнікі турніру па рускіх шашках атрымалі дыпломы і салодкія падарункі.

 

Аляксандр КАСПЯРЧУК.

Фота аўтара.

 
Подписывайтесь на нас в Telegram и Viber!