Днямі кіраўніцтва раёна, супрацоўнікі райвыканкама і РУП ЖКХ арганізавалі гарадскі суботнік
Создано Анна Каспер 30.04.2021 в 13:26
Ля самалёта МІГ-25, які “прызямліўся” на ўездзе ў горад, за гадзіну высадзілі некалькі дзясяткаў маладых дрэўцаў. Блакітныя елкі, туі і вярба размясціліся акурат за самалётам. Застанецца чакаць, пакуль яны зазелянеюць на радасць гараджан і гасцей горада.
– Такія акцыі па азеляненні нашага Шчучына і раёна плануем праводзіць рэгулярна, – гаворыць старшыня Шчучынскага райвыканкама Аляксей Садоўскі. – Гэта добрая традыцыя, якую, спадзяёмся, падтрымаюць не толькі жыхары райцэнтра, але і ўсіх населеных пунктаў.
Ганна КАСПЕР.
Фота аўтара.